Belsat Music Live «Mustelide». Электронны цуд з Беларусі ў «Belsat Music Live»



У новым выданні аўтарскай праграмы Сяргея Будкіна – праект Наталлі Куніцкай, які ведаюць далёка за межамі краіны.

За тры гады свайго існавання праект «Mustelide» даў каля сотні канцэртаў па ўсім свеце – ад Паўднёвага Сахаліну да ЗША. Электронная прадзюсарка з Менску Наталля Куніцкая грала ў клубах і на фестывальных пляцоўках у дзясятку краінаў свету, а ейны альбом быў названы найлепшым у сваім кірунку ў Беларусі. У размове з вядоўцаю Мірай Шульц спявачка, паэтка і кампазітарка распавядзе пра самыя незвычайныя месцы, у якіх ён даводзілася выступаць, згадае пра ўдзел у амерыканскім праекце «OneBeat» і ў гурце «Ulis», а таксама пакажа ўзоры жывой электроннай музыкі, якая выконваецца без выкарыстання лэптопу.

Песні, якія прагучаць у праграме:

  • «Opushka»
  • «Thum Nyatiti»
  • «Pustota» (feat. Ягор Явароўскі)
  • «Vremenem» (словы і музыка Наталлі Куніцкай)
Каментары