Мсціслаўскі замак. Бастыён Літвы


Ад XI ст. памежны горад Мсціслаў займеў уласны замак на гары, якая сёння называецца Замкавай. Памежны абарончы рубеж Смаленскага княства, потым сталіца княства Мсціслаўскага.

Ад XIV ст. становіцца адным з важнейшых усходніх цэнтраў ВКЛ каля мяжы з Масквой. Пастаянная баявая гатоўнасць, направа і мадэрнізацыя ўмацаванняў не дапамаглі ў ліпені 1654 г., калі ў замак уварваліся маскоўскія стральцы і выразалі каля 15 тыс. мсціслаўцаў і навакольнай шляхты з жонкамі ды дзецьмі. Сведкам г. зв. трубяцкой разні засталася праслойка вуглёў і касцей у культурным слоі Замчышча.