Мсціслаў у Літве


Старажытны горад над ракою Віхрой у сярэдзіне XIII ст. быў далучаны да Вялікага княства Літоўскага.

На некалькі стагоддзяў ён стаў памежным бастыёнам Літвы, аб які раз за разам разбіваліся хвалі маскоўскай экспансіі. Толькі падчас самай жахлівай для Беларусі вайны ў сярэдзіне XVII ст. мсціслаўскі замак штурмам узяло маскоўскае войска пад камандаю ваяводы Трубяцкога, а мсціслаўцаў, якія знайшлі ў ім сховішча, пагалоўна выразалі. Пётр Мсціславец у XVI ст. спрабаваў прынесці ў Масковію друкаваную кнігу, але яго адтуль выгналі разам з паплечнікам Іванам Хведаровічам.