Мова Нанова Мова Нанова: Невідушчыя людзі


Ці з’яўляюцца словы «невідушчы» і «сляпы» поўнымі сінонімамі? Колькі ў Беларусі невідушчых і людзей з аслабленым зрокам? Якія прылады выкарыстоўваюцца для палягчэння іх жыцця? Ці можа перадавацца шрыфтам Брайля літара ў? Пра гэта і шмат пра што іншае вядоўцы перадачы Алеся Літвіноўская і Глеб Лабадзенка гавораць з Міхаілам Антоненкам, намеснікам старшыні Беларускага таварыства інвалідаў па зроку.Зрок – рус. зрениеБачыць – рус. видетьНевідушчы – рус. незрячийСляпы, слепаглухі чалавекЧалавек з аслабленым зрокамІнвалід = чалавек з інваліднасцю (больш паліткарэктнае азначэнне)Інвалід па зрокуТаварыства – рус. обществоУстанова – рус. учреждениеДапамога – рус. помощь; пры дапамозе – рус. при помощиМесцы грамадскага карыстання – рус. места общественного пользованияПерашкода – рус. препятствиеПерашкаджаць, замінаць – рус. мешатьПазбягаць – рус. избегатьБарʼер, безбарернае асяроддзе – рус. безбарьерная средаТактыльны – які адчуваецца дотыкамБелы кіёк – рус. белая трость. Кіёк белага колеру, які выкарыстоўваецца невідушчымі людзьмі.Складаны – рус. 1. раскладной, складной, 2. сложныйСабака-павадыр /праваднікШрыфт Брайлярэльефна-кропкавы тактыльны шрыфт, якім для пісьма і чытання карыстаюцца невідушчыя людзі.Прылада – рус. устройствоПавелічальныя прылады: акуляры (рус. очки), лупа, электронныя прыладыТэхнічныя прылады сацыяльнай рэабілітацыі інвалідаў па зроку: сінтэзатар мовы, плэер з моўным суправаджэннем функцый; ідэнтыфікатар грашовых купюр, колеру і святла; тэстар вадкасці (рус. жидкости) і г.д.Убудаваны – рус. встроенныйАгучаны – рус. озвученныйСацыяльная рэабілітацыя невідушчых: навучанне пісьму і чытанню па сістэме Брайля; навучанне самастойнаму перасоўванню ў прасторы (рус. самостоятельному передвижению в пространстве) пры дапамозе кійка і навігатара; навучанне самастойнаму вядзенню быту; навучанне працы на кампутары і г.д.

Глядзі таксама
Каментары