Гітарны дуэт Яўгена Белановіча і Паўла Рыжкова пераўтворыцца ў студыі «Belsat Music Live» у паўнавартасны гурт.
Музыкі спачатку ў арыгінальным, а потым у пашыраным складзе пакажуць, як гучыць беларускі бардкор, распавядуць пра супрацу з Настаю Някрасавай і дахаз’язджальны кліп пра звар’яцелага генерала ды прэзентуюць новую песню на словы Міхала Анемпадыстава.
Песні, якія гучаць у праграме:
- «Паведамляйце»
(словы Яўгена Белановіча, музыка Паўла Рыжкова)
- «Звар’яцелы генерал»
(словы Паўла Рыжкова, музыка Яўгена Белановіча)
- «Сустрэліся на дарозе»
(словы Міхала Анемпадыстава, музыка Яўгена Белановіча)
- «Серость»
(словы Яўгена Белановіча, музыка Паўла Рыжкова)
- «Дождж»
(словы Паўла Рыжкова, музыка Яўгена Белановіча)