Молада-зелена, альбо Можна-заможна


Героі праграмы распавядаюць пра тое, чым яны не дзеляцца нават з сябрамі ў сацыяльных сетках. «Прыват» – душэўна пра чалавечыя душы і мары.

Шмат хто ў маладосці мараць стаць багатымі і паспяховымі, а яшчэ каб і хутка. У некаторых гэта атрымліваецца. І не толькі недзе далёка, а і побач з намі.

Ці магчыма ў Беларусі стварыць свой паспяховы бізнес, калі вы яшчэ малады ды зялёны? Як не прагарэць і паспець у падатковаю з дзіцём на руках? Спакой асабістага жыцця ці поспех у сваёй справе? Шчаслівы выпадак, бацькоўскі дапаможны капітал або жаданне, крэатыўнасць і ўпартая праца? Тэма новага «Прывату» з Валярынай Куставай – «Молада-зелена, альбо Можна – заможна». Распублічванне нашых герояў – у поўным відэавыпуску (відэа вышэй).

Перад выбарам апынулася і гераіня новага «Прывату» – Ірына Зімнева, дырэктарка Цэнтру славянскіх моваў і культур. Яе маленства і юнацтва не былі простымі. Зусім малую – бацькі аддалі яе з братам гадавацца на хутар. З хутара Даўнары і вёскі Журавінка – яна прыехала скараць Менск і стала сапраўднай бізнес-лэдзі ў зусім маладыя гады.

Ірына Зімнева

Яна перамагла. Яна з мужам Аляксеем увасобіла ў жыццё сваю бізнес-мару. Але ці ўсім гэтак шанцуе? Ці ўсе здольныя так настойліва і самааддана працаваць? Чаго баяцца і дзе варта рызыкаваць пры стварэнні свайго першага амбітнага бізнесу?

Браты Скрыпкі

Таксама героі выдання – Антон і Дзяніс Скрыпкі, стваральнікі агенцтва прыгодаў «Вольны вецер», у якіх атрымалася сумясціць любімае хобі і любімую справу – байдаркі; а таксама беларусы Ягор Рашчынскі і Аляксей Рудзько, што з літоўскімі аднадумцамі адчынілі кавярню з катамі Cat Cafe у Вільні, змяніўшы пад сябе мясцовае заканадаўства.

Адзін з уладальнікаў «Cat Cafe»

Што абярэ наша галоўная госця: Кіраваць ці выкладаць? Бізнес ці выхаванне дзяцей? Менск ці Варшаву? Гітара ці фартэпіяна, на якім таксама грае? Калі мяняць бізнес: рэстаран або аграсядзіба?

Станьце героем «Прывату» альбо прапануйце тэму, праблему, гісторыю альбо госця ці героя для наступнага выпуску – і сачыце за падрыхтоўкай выданняў на старонках праграмы ў сацыяльных сетках: у Facebook, «вКонтакте», Twitter ды Instagram. Альбо пішыце непасрэдна і прыватна на пошту: studyjapryvat@gmail.com

Пазначайце свае цікавыя прыватныя допісы хачтэгамі #прыват, #pryvat, удзельнічайце ў выбары тэмаў і гасцей – і атрымлівайце прыемныя бонусы і падабайкі ад «Прывату» першымі. Альбо станьце сустваральнікам праграмы, бо «Прыват» – гэта ў прыватнасці і пра Вас.

Натхняйце і натхняйцеся! Шчыра, востра, па-беларуску.

Наступнае выданне – чакайце 14 снежня.