Moke: першы электрабайк на дваіх


Стваральнікі электрычнага ровара Moke пазіцыянуюць яго, як першы падобны агрэгат з самым доўгім сядзеннем, які здольны перавезці адразу двух асобаў ці нейкі дадатковы груз.

Ровар абсталяваны педалямі, звычайнай раздаткай ад кампаніі Шымана і вядома магутным кола-рухавіком на 1000 ват.

Стваральнік запэўніваюць, што падобная камплектацыя пацягне ажно 180 кілаграмаў грузу на адлегласць да 40 кіламетраў на адным ладаванні і разгоніць вас да 40 кіламетраў на гадзіну. Таксама асаблівасцю зʼяўляюцца вельмі шырокія, амаль матацыклетныя колы, якія дазволяць вельмі хутка перасоўвацца па пяску.

Кампанія стваральнікаў пакуль шукае сродкі на тое, каб ствараць падобныя ровары не штучна, а ў завадскіх умовах. Кошт самай простай мадэлі пачынаецца ад 1800 еўра.