Містар Пуцін – злодзей. Чаму няма дзяржавы курдаў? Ці Масква распальвае малдаўскі Майдан?


Містар Пуцін – злодзей

На мінулым тыдні на Крэмль скінулі бомбу – што праўда, інфармацыйную. Спачатку абвінавачанні ў забойстве Літвіненкі. Пасля выйшаў фільм «Тайныя багацці Пуціна», які выкрывае памер багаццяў лідара Расеі. Як самі расейцы ставяцца да крытыкі гаспадара Крамля? Матэрыял Ганны Любаковай.[/vc_column_text][vc_single_image image=”99071″ img_size=”large”][vc_column_text]

Расейская вайна ў Сірыі. Колькі гэта каштуе?

Расейская вайсковая інтэрвенцыя ў Сірыі пачалася 4 месяцы таму. За гэты час аслабленая нізкімі коштамі на нафту і заходнімі санкцыямі, уведзенымі ў адказ на агрэсію супраць Украіны, Масква выдаткавала вялізную суму на ваенную авантуру на Блізкім Усходзе. Колькі каштуе пуцінская гульня ў салдацікі, падлічыў Алег Мініч.[/vc_column_text][vc_single_image image=”99075″ img_size=”large”][vc_column_text]

Якіх мэтаў дасягнула Расея ў Сірыі за 4 месяцы?

Хто выйграў у выніку расейскай інтэрвенцыі ў Сірыі? Чаму Турцыя хоча сутыкнуць курдаў са Злучанымі Штатамі Амерыкі? У студыі распавядае польскі журналіст, падарожнік, які шмат разоў быў у Сірыі, Вітальд Рэпэтовіч – эксперт у справах Блізкага Усходу з парталу Defence24.pl.

Быць курдам значыць даваць адпор. Эксклюзіўны рэпартаж «Белсату» з Турцыі

Курды гэта адзін з найбольшых народаў у свеце, які не мае ўласнай дзяржавы. Але землі, на якіх яны жывуць, падзеленыя паміж чатырма дзяржавамі – Іранам, Іракам, Сірыяй і Турцыяй. І калі ў трох з іх курды маюць свае аўтаноміі, то ў Турцыі гэты народ наагул не прызнаюць асобным. Яны з гэтым не згодныя і дзесяцігоддзямі змагаюцца за самастойнасць. Апошнімі тыднямі канфлікт разгарэўся з новай сілай. Рэпартаж Сяргея Марчыка і Конрада Загорскага з турэцкага Курдыстану, дзе танкамі ды верталётамі Анкара душыць паўстанне.[/vc_column_text][vc_single_image image=”99087″ img_size=”large”][vc_column_text]

«Падзяляй і ўладар» у Курдыстане

Ці туркі складаюць большасць у Турцыі? Як курды дапамаглі прэзідэнту Эрдагану прыйсці да ўлады і як ён іх падмануў? Якім чынам разбураецца кемалісцкая Турцыя? Чаму 40-мільённы курдскі народ не мае ўласнай дзяржавы?Працяг гутаркі з Вітальдам Рэпэтовічам, экспертам у справах Блізкага Усходу.

Ці рука Масквы кіруе малдаўскімі пратэстамі?

[/vc_column_text][vc_single_image image=”99083″ img_size=”large”][vc_column_text]Постсавецкую Малдову, якая ўзяла заходні кірунак развіцця, ахапілі антыўрадавыя пратэсты. Некаторыя эксперты шукаюць у выступленнях «руку Масквы», якая хоча дэстабілізаваць сітуацыю ў краіне. Людзі скандуюць: «Ганьба мафіі!», «Бандыты ва ўладзе!». Матэрыял Юліі Цяльпук.

За зямлю і Канстытуцыю

У аўторак увечары фактычна скончылася гісторыя арэгонскай групоўкі «Грамадзяне за канстытуцыйную свабоду», якую ў сеціве паспяшаліся празваць «Арэгонскай народнай рэспублікай». Матэрыял падрыхтаваў Усевалад Шлыкаў.СП, belsat.eu