Міратворчы праект Менску і Баку можа даць аргументы супраць расейскай авіябазы


[vc_row][vc_column][vc_raw_html]JTNDaWZyYW1lJTIwd2lkdGglM0QlMjI1NjAlMjIlMjBoZWlnaHQlM0QlMjIzMTUlMjIlMjBzcmMlM0QlMjJodHRwcyUzQSUyRiUyRnd3dy55b3V0dWJlLmNvbSUyRmVtYmVkJTJGNHJ2QVN5WHVjQ1UlMjIlMjBmcmFtZWJvcmRlciUzRCUyMjAlMjIlMjBhbGxvd2Z1bGxzY3JlZW4lM0UlM0MlMkZpZnJhbWUlM0U=[/vc_raw_html][vc_column_text]У Маскву не паляцеў, дык паспяшаўся запрасіць у госці іншага хаўрусніка. У Менск з афіцыйным візітам прыбыў прэзідэнт Азербайджану Ільхам Аліеў. Па выніках перамоваў з Лукашэнкам бакі маюць падпісаць шэраг міжнародных дакументаў. Прынамсі, гэтак гучыць афіцыйная версія.Увагу звяртае той факт, што ў Аліева добрыя дачыненні з прэзідэнтам Турцыі Рэджэпам Эрдаганам, які ў сваю чаргу цяпер у досыць напружаных стасунках з Пуціным.Некаторыя аналітыкі мяркуюць, што на фоне рэзкага пагаршэння адносінаў паміж Масквою ды Анкарою прэзідэнт Азербайджану будзе вымушаны зрабіць выбар, які бок ён падтрымае.Што да Беларусі, то Ільхам Аліеў неаднойчы працягваў руку Лукашэнку, калі ў таго былі фінансавыя праблемы. Гэтак, некалькі гадоў таму ён пазычыў $ 200 млн, каб Беларусь магла расплаціцца з Расеяй за газ.Госць «Гарачага каментара» – кіраўнік праекту «Belarus Security Blog» Андрэй Паротнікаў. Адмысловец мяркуе, што візіт Аліева звязаны з бягучымі турэцка-расейскімі адносінамі. Паводле яго, кіраўнікі Беларусі ды Азербайджану могуць размаўляць пра тое, каб выступіць пасярэднікамі паміж Анкарой і Масквой, якія цяпер знаходзяцца ў напружаных адносінах.Спадар Паротнікаў не мяркуе, што, запрашаючы хаўрусніка Турцыі Ільхама Аліева ў Менск, Лукашэнка хацеў зрабіць кепскую неспадзяванку. Кіраўнік Беларусі, паводле адмыслоўца, выкарыстоўвае момант у сваіх інтарэсах.

«Калі б ён (Аляксандр Лукашэнка – рэд.) паляцеў у Маскву, то мы б пачулі тыраду братніх спічаў, клятвы вернасці і гатоўнасці памерці за Расею, каб у больш вузкім коле сказаць «не» расейскай авіябазе. Калі ўяўны праект Менску і Баку па стварэнні міратворчай пляцоўкі рэалізуецца, то тады Менск атрымае дадатковыя рычагі ды аргументы, каб сказаць Маскве «не». Гэта спроба гуляць на апераджэнне насамрэч. Бо пытанне авіябазы з расейскага пункту гледжання не знятае, і яны будуць ціснуць», – адзначыў спадар Паротнікаў.

МЯ, belsat.eu[vc_row][vc_column][/vc_column][/vc_row]