Міндаўг. Герой-разбойнік


Міндаўг – першы вялікі князь літоўскі, адзін з заснавальнікаў дзяржавы, якая стварыла беларускі народ. Жыў і дзейнічаў у далёкім ХIII ст., але ў сённяшняй Беларусі ягоная асоба выклікае гарачыя дыскусіі.

Разгарэўся канфлікт вакол справы ўсталявання помніка Міндаўгу ў ягонай сталіцы – Наваградку. Супраць выступілі праваслаўныя святары і адэпты «рускага» свету.

Кім быў Міндаўг? Якая ягоная роля ў беларускай гісторыі? Ці заслугоўвае ён помніка ад беларускай дзяржавы?