ПраСвет Мільярд еўра для Беларусі. «ПраСвет» з Сяргеем Пелясою


Крэмль не забараняў Лукашэнку паездку ў Брусель, так лічыць Богдан Здраеўскі, які ў Еўрапейскім парламенце займаецца адносінамі з Беларуссю, аднак адзін з лідараў беларускай апазіцыі Анатоль Лябедзька з ім не згодны. Мы распавядзем пра тое, што трэба зрабіць, каб Беларусь магла разлічваць на мільярд еўраў ад ЕЗ, а таксама як зайшла ў тупік справа змены назвы вуліцы Браніслава Тарашкевіча ў Бельску Падляскім, палкоўнік Лявон Спаткай прааналізуе, што не клеіцца ў справе ўкраінскага журналіста Паўла Шаройкі ды пакажам чаму ЛНР і ДНР не могуць аб’яднацца ў Наваросію.

Анатоль Лябедзька: «Размаўляць трэба не толькі пра тое што выгодна Лукашэнку»

Падчас саміту «Еўрапейскі Звяз – Усходняе Партнёрства» у Бруселі адбыліся акцыі пратэсту. Падчас адной з іх кіраўнік Аб’яднанай грамадзянскай партыі пракаментаваў адносіны паміж Менскам і Бруселем.

Цярністы шлях на Захад. Ці Беларусь – «траянскі конь» Расеі ва Усходнім Партнёрстве?

Роўна чатыры гады таму на Еўрамайдане збіраліся людзі, каб паказаць сваё жаданне інтэгравацца з Еўропай. Саміт «Усходняга партнёрства» у Вільні стаўся пачаткам змагання Украіны за еўрапейскую будучыню. І перасцярогай для іншых краінаў, якія дэкларуюць падобныя памкненні. Ці гатовая Расея стаць на шляху беларускай інтэграцыі з Еўразвязам? Вольга Жарнасек.

Богдан Здраеўскі: «Нават мільярд еўраў для Беларусі ў перспектыве»

Еўразвяз можа павялічыць фінансавую дапамогу Беларусі нават да мільярду еўраў. Што для гэтага трэба зрабіць? Эксклюзіўнае інтэрв’ю Ігара Кулея з Богданам Здраеўскім, кіраўніком дэлегацыі Еўрапейскага парламенту па дачыненнях з Беларуссю. Раней еўрадэпутат быў міністрам культуры Польшчы і кіраўніком фракцыі партыі «Грамадзянская платформа» у Сэйме.

Тупік Браніслава Тарашкевіча. Як палякі паспрачаліся з беларусамі з-за назвы вуліцы

У Польшчы могуць змяніць беларускія назвы вуліцаў – Браніслава Тарашкевіча і Якуба Коласа. Справа ў камуністычнай дзейнасці славутых беларусаў. Аднак справа зайшла ў тупік. Ці ёсць з яго выйсце? Каментуюць Эва Рагалеўска з ІПН, Арсень Ліс, Томаш Суліма, Алег Латышонак.

Палкоўнік Спаткай аналізуе афёру Паўла Шаройкі

Арышт украінскага журналіста ў Беларусі ды абвінавачванне яго ў шпіянажы пакінулі больш пытанняў чым адказаў. Што не клеіцца ў гэтай справе? Інтэрв’ю Змітра Міцкевіча з палкоўнікам у адстаўцы Лявонам Спаткаем.

Як выглядае «Гульня тронаў» па-луганску

Так званыя ДНР і ЛНР не могуць аб’яднацца ў адзіную Наваросію нават калі б і хацелі. Чаму? Як з гэтым звязаны пераварот у выніку якога Ігара Платніцкага зрынулі з трону ў Луганску. Разбіраўся Яраслаў Сцешык. Каментуе Ігар Тышкевіч з Кіева.

Каментары