Нецвярозы ўзброены чалавек у аўтобсе. Міліцыянт?


Жыхарка Менску Ксенія Галубовіч у аўтобусе нумар 54 на вуліцы Кунцаўшчына ўбачыла ў мінулую суботу нецвярозага агрэсіўнага мужчыну ў міліцэйскай форме пад курткай. У пэўны момант ён, паводле дзяўчыны, дастаў пісталет, перазарадзіў яго і пачаў цэліць у людзей. Дзяўчына з сяброўкай выскачыла з тралейбусу на бліжэйшым прыпынку і патэлефанавала ў міліцыю.

Падпалкоўнік міліцыі ў запасе Мікалай Казлоў, каментуючы сітуацыю ў эфіры «Белсату», сказаў, што гэты гэты міліцыянт – «патэнцыйны злачынца».

«Сітуацыя, гэтак як яе апісала Ксенія – абуральная. Я так разумею, што нецвярозы супрацоўнік міліцыя дастаў зброю ў грамадскім транспарце. Гэта мяжуе са злачынствам», – упэўнены Мікалай Казлоў.

Падпалкоўнік кажа, што сітуацыя – няпростая, ды звяртае ўвагу, што міліцыянт мае паўнамоцтвы дастаць зброю і даслаць патрон у патроннік, але пры ўмове, што ён аддае сабе справу, што зброю можна або трэба прымяніць».

З аповеду дзяўчыны, заўважае Казлоў, незразумела, з якой нагоды міліцыянт агаліў пісталет і даслаў патрон у патроннік.

«Гэта відавочная грамадская небяспека, якую стварыў супрацоўнік міліцыі», – кажа Казлоў.

Пра прычыны і наступствы незвычайнага здарэння – у поўнай размове Вольгі Жарнасек з Мікалаем Казловым у «Гарачым каментары».