Міліцэйскія адзнакі разыходзяцца за $ 50


На пачатку 1990-х усе віды ўзброеных сілаў Беларусі насілі цэшкі з Пагоняй. Менавіта іх калекцыю музыка Сяргей Скрыпнічэнка лічыць улюбёнай. Мужчына з 2012 года збірае значкі з галаўных уборах Узброеных Сілаў. У ягонай калекцыі – каля 700 асобнікаў, кошты на якія вагаюцца ад $ 1 да 70.

Збіранне кукардаў – справа, магчыма, нават больш складаная, чым калекцыянаванне медалёў і ваенных адзнак, бо да апошніх уласнікі ставяцца ашчадна, а да кукардаў – як расходнага матэрыялу. Напрыклад, значок з галаўных убораў літоўскіх мытнікаў вельмі складна адшукаць, бо пасля звальнення яны павінны іх здаць.

Рэдкія кукарды могуць каштаваць некалькі соцень долараў. Да такіх адносяцца, напрыклад, пракурорская, якую насілі ў Беларусі з 1992 па 1994 год і іншыя адзнакі ўзброеных сілаў з пагоняй, якую, як вядома пасля праходу да ўлады Лукашэнкі замяніў герб, які з’яўляецца афіцыйным і зараз.

Сярод іншых прадметаў, на калекцыянаванні якіх праз дзесяцігоддзе-другое можна зрабіць капітал, – касеты з музычнымі запісамі, тэлефонныя карткі, нават нявыйгрышныя латарэйныя білеты. Няблага ўжо сёння можна зарабіць на ліцэнзійных копіях відэагульняў, коміксах і бутлегах – аматарскіх аўдыёзапісах канцэртаў.

Харэограф Сяргей Слюсарэнка – снікергэд. Гэтак называюць тых, хто калекцыянуе красоўкі. У калекцыі Сяргея 30 параў, амаль усе ён носіць. Сяргей кажа, што для асобных рэдкіх мадэляў нават тое, што яны карыстаныя, нямоцна ўплывае на кошт перапродажу. Кошты на рэдкія красоўкі звычайна пачынаюцца ад $ 200, але часам каштоўныя мадэлі можна набыць утрая танней – напрыклад, на развалах еўрапейскіх сэканд-хэндаў.

Глядзіце праграму «Асабісты капітал» цалкам: