Мікалай Статкевіч: Рэальная пятая калона – пры ўладзе


Аляксандр Лукашэнка выкарыстоўвае Дзень Перамогі, каб напужаць ваеннаю пагрозаю, а, паводле яго, «пятая калона» робіць спробы дэстабілізаваць сітуацыю ў краіне.

Лукашэнка называе пятай калонай людзей, якія гатовыя бараніць незалежнасць Беларусі, кажа Мікалай Статкевіч.

Незалежна ад загадаў, сапраўдныя патрыёты, якія гатовыя змагацца за Беларусь. Сядзяць маладыя людзі па справе патрыётаў, які да апазіцыі не належаць, бо ён баіцца свайго народу болей, чым вонкавай. Ён баіцца ўзброенага народу. Таму наша незалежнасць пад пагрозай.

Ён можа аддаць краіну, калі пабачыць, што яе не захаваць. Ён не будзе змагацца. Ён забярэ грошы і зваліць. Ён здрадзіць нам.

Калі Дзень Перамогі – народнае свята, чаму народ не дапусцілі да святкавання? Раней рабілі выгляд, шэсце было, у гэтым годзе нічога няма. БНК разглядаў гэта дату як рэзервовую ў выпадку забароны 1 траўня. Настолькі баяліся тэарэтычнай магчымасці, што людзі выйдуць, адмянілі шэсці.

Размову Сяргей Падсасоннага з Мікалаем Статкевічам глядзіце ў «Гарачым каментары»