Гарачы каментар Мікалай Статкевіч плануе дамагчыся датэрміновых прэзідэнцкіх выбараў


Беларускі нацыянальны кангрэс (БНК), лідарам якога з’яўляецца Мікола Статкевіч, распачынае кампанію пад назвай «Уладу – народу!».

БНК таксама заклікае выходзіць на масавую акцыю 25 сакавіка 2018 году – у сотую гадавіну абвяшчэння незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі. Паводле папярэдняга плану, акцыя стартуе на плошчы Якуба Коласа ў Менску.

«Прычына нашых праблемаў у тым, што ў нас незаконная ўлада. Па сутнасці, у нас банда ва ўладзе. Гэта людзі, якіх ніхто ўжо даўно абірае, яны робяць спектакль пад выглядам выбараў і перапрызначаюць сябе. Фактычна можна казаць пра акупацыю краіны бандай. А мы хочам вярнуць Беларусь да закону і законнай улады мірным шляхам. Гэта магчыма пра датэрміновыя выбары парламента і прэзідэнта», – заявіў госць «Гарачага каментара», палітык Мікалай Статкевіч.

Больш – у відэа вышэй.

Каментары