Мігранты вяртаюцца дадому


[vc_row][vc_column][vc_raw_html]JTNDaWZyYW1lJTIwd2lkdGglM0QlMjI1NjAlMjIlMjBoZWlnaHQlM0QlMjIzMTUlMjIlMjBzcmMlM0QlMjJodHRwcyUzQSUyRiUyRnd3dy55b3V0dWJlLmNvbSUyRmVtYmVkJTJGaS1YbTBlazF1RXclMjIlMjBmcmFtZWJvcmRlciUzRCUyMjAlMjIlMjBhbGxvd2Z1bGxzY3JlZW4lM0UlM0MlMkZpZnJhbWUlM0U=[/vc_raw_html][vc_column_text]Нямеччына рыхтуе новыя, больш жорсткія правілы для мігрантаў. Некаторыя мігранты не чакаюць іх уступленні ў моц, і вырашаюць вярнуцца на радзіму.Кіроўная кааліцыя Нямеччыны падрыхтавала пакет новаўвядзенняў у нацыянальнае міграцыйнае права: цяпер тыя мігранты, якіх не затрымалі памежныя агароджы, сустрэнуцца са сцяною нямецкага заканадаўства. Ангела Мэркель заявіла ўжо пра першыя захады:

«Другі пакет уцекача прыпыняе на два гады права асобам, якія шукаюць прытулку як уцекачы, выклікаць свае сем’і ў Нямеччыну. Пасля гэтага тэрміну ўжываецца Закон аб уз’яднанні, што быў прыняты 1-га жніўня 2015-га года».

З іншых захадаў – стварэнне сістэмы рэгістрацыі ды ўвядзенне адзінага пасведчання асобы для мігрантаў – для перадухілення зваротаў ад аднаго чалавека ў розных гарадах. А таксама змяншэнне фінансавага падтрымання ўцекачоў і паскарэнне працэсу дэпартацыі тых, каму адмовілі ў прытулку.Кепскія навіны ад Мэркель пачулі выхадцы з Паўночнай Афрыкі:

«Мы дамовіліся класіфікаваць Марока, Алжыр і Туніс як бяспечныя краіны. Неўзабаве закон будзе падрыхтаваны, пра што мы асобна праінфармуем пералічаныя краіны».

На як мага хуткім і эфектыўным развязанні міграцыйнага пытання Ангеле Мэркель залежыць і ў плане палітычным. Паводле апытанняў, прыблізна 40 % ейных суграмадзянаў выступаюць за адстаўку канцлера Нямеччыны, нібыта на заклік якой летась у краіну прыбылі больш за мільён мігрантаў з Афрыкі і Блізкага Усходу. Выпадкі ж гвалту ды агрэсіі з боку прыбылых выклікаюць адпаведную рэакцыю – і не толькі сярод немцаў, але і ў іншых еўрапейскіх краінах. Напярэдадні ў адным са шведскіх прытулкаў для няпоўнагадовых мігрантаў працаўнікі ўстановы прасядзелі ноч у замкнутым пакоі, хаваючыся ад раз’юшаных падлеткаў.Жыхары спальных раёнаў шведскіх гарадоў прызнаюцца, што пачалі адчуваць небяспеку:«Цяпер тут жыць вельмі цяжка, зусім не весела! Мне падабаецца мая кватэра, але я не люблю маіх суседзяў!», – кажа Лісэлётэ Свэнсан з Эмабоды.Прынамсі для часткі ўцекачоў жыццё ў Еўропе таксама не падалося салодкім.Пазаўчора паўсотні іракцаў, расчараваныя тым, як іх сустрэла Нямеччына, добраахвотна вылецелі з Берліну дадому. У тым самым кірунку неўзабаве паляцяць і каля дваццаці тысяч уцекачоў з Фінляндыі – штопраўда, праз прымусовую дэпартацыю пасля адмовы ім у прытулку.Валера Руселік[/vc_column_text][vc_column_text]

Іншыя тэмы:

[/vc_column_text][vc_single_image image=”98632″ img_size=”large” add_caption=”yes”][vc_column_text]

У Бразіліі рыхтуюць петыцыю ў Вярхоўны Суд з патрабаваннем дазволіць жанчынам з вірусам Зіка рабіць аборты

Да меркаванага наступства ў цяжарных жанчын з вірусам Зіка, мікрацэфаліі плода (ненармальна малой галоўкі ў нованароджаных, з фармаваннем менш развітага мозгу), дадалося і рэдкае захворванне нервовай сістэмы – сіндром Гіле-Барэ.[/vc_column_text][vc_column_text]

Рашэнне па Сірыі можа не зʼявіцца

«250 тысячаў забітых і 11 мільёнаў уцекачоў», – кажа пра вынікі вайны ў Сірыі «Аль Джазійра» напярэдадні мірных перамоваў па гэтай краіне. Але доўгачаканае палітычнае рашэнне аб спыненні баявых дзеянняў можа так і не зʼявіцца. Сітуацыя, калі сілы абодвух бакоў прыблізна роўныя, робіць пагадненне недасяжнаю мэтай.[/vc_column_text][vc_single_image image=”98642″ img_size=”large”][vc_column_text]

Усё, што вядома пра гліфасат

Быць у трэндзе і спажываць экалагічныя ежу, касметыку, побытавую хімію – гэта не толькі даніна модзе, але і клопат пра будучыню. Наступствы выкарыстання гербіцыдаў у сельскай гаспадарцы – у размове з вядучым экатаксіколагам Нямеччыны.[/vc_column_text][vc_column_text]Фота: Yorgos Karahalis, Philippe Huguen