Belsat Music Live «Michal Music Live». Памяці Міхала Анемпадыстава


Новае выданне праграмы «Belsat Music Live» будзе прысвечанае памяці Міхала Анемпадыства.

Аўтар праграмы Сяргей Будкін распавядзе пра шлях рок-паэта – ад першых тэкстаў для «Бонды» і «Новага Неба» да гітоў для сучасных гуртоў. Госці праграмы – Кася Камоцкая, Зміцер Вайцюшкевіч і Лявон Вольскі – падзеляцца сваймі ўспамінамі пра гэтую яскравую асобу ды сыграюць у поўным гуку абраныя песні Міхала, якія будуць памятаць і любіць заўжды.

Песні, якія прагучаць у праграме:

  • Кася Камоцкая – «Мая краіна» (словы Міхала Анемпадыстава, музыка Касі Камоцкай)
  • Кася Камоцкая – «Чаканне Калядаў» (словы Міхала Анемпадыстава, музыка Касі Камоцкай)
  • Зміцер Вайцюшкевіч – «Калыханка для дарослых» (словы Міхала Анемпадыстава, музыка Змітра Вайцюшкевіча)
  • Зміцер Вайцюшкевіч – «На завулку Гнойным» (словы Юліана Кшэвіньскага, Леапольда Брадзіньскага, пераклад Міхала Анемпадыстава, музыка Фані Гордан)
  • Лявон Вольскі – «25, 26, 27» (словы Міхала Анемпадыстава, музыка Лявона Вольскага)
  • Лявон Вольскі – «Łałałała» (словы Міхала Анемпадыстава, музыка Лявона Вольскага)
  • Лявон Вольскі, Кася Камоцкая, Зміцер Вайцюшкевіч – «Простыя словы» (словы Міхала Анемпадыстава, музыка Лявона Вольскага)
Глядзі таксама
Каментары