Менск. Ад «Пляцу Волі» да «Плошчы Свабоды»


Адзін з галоўных цэнтраў старога Менску – пляц Волі – узнік у выніку прадуманай горадабудаўнічай акцыі XVI ст.

Цягам двух стагоддзяў, да самога расейскага захопу ў 1793 годзе, вакол плошчы сфармаваўся ўнікальны архітэктурны комплекс з ратушаю, кляштарамі, касцёламі і цэрквамі. Потым ён адно бурыўся – як у царскай Расеі, гэтак і ў савецкай Беларусі. Што засталося, а што адноўлена ў Беларусі незалежнай?