Менчукі супраць смярдзючага Радыятарнага заводу


Шчаслівыя ўладальнікі кватэраў у жыллёвым комплексе «Каскад» атрымалі ў дадатак і непрыемны бонус. Пад вокнамі камфартабельных дамоў дыміць прамысловы гігант – менскі Радыятарны завод. Жыхары новабудоўлі днямі не могуць адчыніць вокны з-за жудаснага смуроду. Незадаволеныя грамадзяне сабралі подпісы з патрабаваннем вывесці завод па-за межы гораду ці выплаціць ім кампенсацыю.Глядзіце таксама ў новым выпуску праграмы “Маю права”:Восень пара на дары лясоў і гароду. Мы запыталіся мінакоў на вуліцах Гомля ці пасля 30 год аварыі на ЧАЭС яны пачуваюцца бяспечна?Толькі 15% школьнікаў у нашай краіне навучаюцца па-беларуску. Але нават такая колькасць дзяцей незабяспечаная паўнавартасным камплектам падручнікаў.У рубрыцы «Партрэт праваабаронцы» знаёмім гледачоў з Леанідам Судаленкам, старшынём ГА «Прававая ініцыятыва».Пасля 14 год існавання дзіцячага дому сямейнага тыпу, з яе выхавацелькай, а для прыёмных дзяцей, папросту матуляй, не падоўжылі кантракт.