Гарачы каментар Медыяэксперт Аляксей Лявончык: Рахой будзе да канца адмаўляцца ад вынікаў рэферэндуму


Каталунцы не сыходзяць з вуліцаў. Працягваецца ўсеагульны страйк, тысячы людзей пратэстуюць на вуліцах супраць нядзельнага гвалту з боку паліцыі. Планавана менавіта сёння прэзідэнт Каталунні мае абвесціць незалежнасць рэгіёну, то бок праз 48 гадзінаў пасля рэферэндуму.

«Мадрыд можа не пойдзе на сілавы варыянт, ён можа проста ігнараваць гэты вынік. Не адбылося рэферэндуму, як сказаў Рахой. Кароль скажа, што патрэбен дыялог», – кажа Аляксей Лявончык.

Еўропе важна сябе захаваць, Еўропа застанецца ў баку, кажа эксперт.

Каталонія гатовая страйкаваць да 11 кастрычніка, перадае з Барсэлоны журналістка «Белсату» Кацярына Андрэева.

Цалкам размову глядзіце ў «Гарачым каментары»

Каментары