Маці Аляксандра Коржыча: Высновы следства – натуральная хлусня


Звязаныя ногі, кашуля на галаве, цела збітае на горкі яблык – паводле следчага камітэту, менавіта гэтак мае выглядаць самагубца. Паводле Следчага камітэту, 21-гадовага Аляксандра Коржыча, якога знайшлі павешаным у падвале на тэрыторыі вайсковай часткі ў Печах пад Барысавым, папросту давялі да самагубства. Цікава, што версію суіцыду ад самага пачатку адстойвала Міністэрства абароны.

У «Гарачым каментары» – маці загінулага жаўнера Святлана Коржыч.

У эфіры нашага тэлеканалу яна заявіла:

«Афіцыйныя высновы следства – гэта самая натуральная хлусня. Таму што тое, што казалі – мне людзі прыходзяць і распавядаюць, я была на працы – гэта чыстай вады няпраўда. Гэтае расследаванне можна было правесці ў вельмі-вельмі кароткія тэрміны. Нават па тых банкаўскіх картках, якія былі ў майго сына, па банкаўскай картцы «Прыорбанку» можна было на працягу месяца адгледзець, хто забіраў грошы. Там былі не 20 і не 30 рублёў, як сцвярджаюць, а там былі канкрэтныя сумы – Сашын заробак, 500 рублёў, я адкідвала яму па 50 рублёў, не па 5 рублёў, як сказаў начальнік вучэбнага цэнтру Чарнецкі. І куды ішлі гэтыя грошы, запытаць бы ў іх. На маё пытанне, калі мы прыехалі ў вайсковую частку за целам Сашы… (на гэтым моманце сувязь са Святланай Коржыч абарвалася)».

Фотаздымак на застаўцы да відэа Станіслаў Каршуноў/ Tut.by