Матацыкліст: «За адзін вечар ДАІ канфіскавала 30 матацыклаў»


У «Гарачым каментары» матацыкліст Дзмітры Ліпніцкі разважае пра супрацьстаянне ДАІ з аматарамі двух колаў.Учора я сустрэў матацыкліста, які заявіў, што ў яго забралі матацыкл. Мы пайшлі да будынку абласнога, а потым раённага ДАІ, дзе сустрэлі яшчэ 6 матацыклістаў, якія прыйшлі з гэткай жа праблемай. Асабіста я ведаю 16 чалавек, у якіх канфіскавалі або спрабавалі канфіскаваць матацыкл. Канфіскаваць – не вельмі правільнае слова, бо юрыдычна яны робяць усё правільна. Яны прапаноўваюць матацыклісту прыехаць на агляд. Калі ён заязджае на стаянку, яму даюць пастанову, што матацыкл агледзелі – і на гэтым усё. Ён ідзе дадому пехатою. Паводле чутак, за адзін толькі вечар яны забралі 30 матацыклаў.

Глядзіце поўную размову Валера Руселіка з Дзмітрыем Ліпніцкім.

[/vc_column_text][vc_video link=”https://youtu.be/zb_9heYFGvw”][vc_column_text]ДД, фота: Mogilev.by via Onliner.by