Размова дня Масква цягне Лукашэнку на бой з Кіевам


Адначасова з засакрэчанымі дамоўленасцямі на перамовах у Сочы паміж Аляксандрам Лукашэнкам і Уладзімірам Пуціным і прыездам у Менск новага амбасадара Расеі, спецпрадстаўніка тамтэйшага прэзідэнта Міхаіла Бабіча сапсаваліся беларуска-украінскія адносіны. Ці гэта супадзенне?

У прыватнасці, Лукашэнка заявіў пра неабходнасць закрыць мяжу з Украінай, бо адтуль нібыта завозіцца ў нашу краіну зброя, а Кіеў хоча, каб перамоўная пляцоўка наконт сітуацыі на Данбасе пераехала з Менску ў іншае месца. Бо Менск падгульвае Маскве.

Палітолаг Андрэй Ляховіч заўважае, што за апошнія два гады быў цэлы шэраг непрыязных крокаў Менску датычна Кіева. Але ён лічыць, што гэта перадусім не вынік ціску з боку Масквы, а эмацыйныя паводзіны кіраўніка Беларусі:

«Гэта асабістыя эмоцыі Лукашэнкі. Ён разглядае Украіну як крыніцу рэвалюцыйнай заразы. Таму такі вобраз, што з Украіны можа быць небяспека для ягонай улады. Гэта суцэльна ірацыянальныя паводзіны».

Падрабязней пра складанасці ў геапалітычным трохкутніку Менск–Масква–Кіеў – перадачы «Размова дня» Уладзіміра Мацкевіча з Андрэем Ляховічам.

Глядзі таксама
Каментары