Расея папярэдзіла, што пастаўкі нафты ў Беларусь могуць скараціць у 10 разоў. Эканаміст Яраслаў Раманчук кажа, што гэта будзе буйны стрэл па беларускім бюджэце, які на 25 % фармуе нафтаперапрацоўка.
У кожным выпадку, гэта хіба беларускага кіраўніцтва, кажа Раманчук.
«Мы незалежная краіна. І бюджэт незалежнай краіны пачынаецца з пытання коштаў на нафту і таго, у якіх варунках будзе адбывацца продаж нафтапрадуктаў».
Іншыя краіны так не робяць, дадае ён.