Польская журналістка пра вучэнні: «Мне спадабалася рэакцыя беларусаў»


Калі Пуцін рыхтуецца да вайны, то да вайны з НАТО, заяўляе ў эфіры Белсату польская журналістка Марыя Пшэломец.

Захад – апошні этап вучэнняў, якія на працягу апошніх месяцаў праходзілі па ўсёй Расеі. Адзін з экспертаў нават сказаў мне, што вучэнні ў Беларусі – гэта проста паказуха: нешта накшталт 9 мая.

У 2009 годзе падчас вучэнняў «Захад» адпрацоўвалася ядравая атака на Варшаву. Цяпер усё выглядае інакш. Але ў тое, што вучэнні абарончыя – паверыць цяжка: ёсць атака тэрарыстаў выдуманай краіны Вейшнорыі на мірную Беларусь, якая дае тэрарыстам з дапамогай самалётаў і танкаў. Нейкія дзіўныя тэрарысты! Гэта нармальная вайна.

Мне спадабаліся беларусы: у адказ на сцэнар вучэнняў яны стварылі Вейшнорыю – з гербам, пашпартамі, сваім МЗС. І гэтая краіна сяброўская да суседзяў. Але не да Расеі.

Хачу адзначыць, што ў апошні час колькасць вайскоўцаў у заходніх акругах Расеі ўзрасла. Гэта азначае, што калі Пуцін рыхтуецца да вайны, то да вайны з НАТО.

Глядзіце размову Таццяны Рэут з Марыяй Пшэломец у «Гарачым каментары»