Марыупальскі след у забойстве Паўла Шарамета


Беларускі журналіст Зміцер Галко жыве ў прыфрантавым украінскім Марыупалі, распавёў, як там з трывогай рыхтуюцца да зімы і хто настроены вярнуць Данбас сілай. Паводле яго, гэта добраахвотнікі.

Разам з тым следства па справе забойства Паўла Шарамета правярае датычнасць да злачынства якраз добраахвотнікаў.

«Верагоднасць такая маецца, бо той самы батальён «Азоў» фігуруе ў шмат якіх крымінальных справах. Тэарэтычна яго байцы маглі гэта зрабіць, бо маюць баявы досвед. Там шмат расейцаў з дзіўным бэкграўндам». – кажа Галко.

У прыватнасці, ён згадвае камандзіра разведкі «Азова» Сяргея Кароткіх (або Малюту), які засвяціўся ў свой час і ў Беларусі, цесна сябруючы з беларускай філіяй Расейскага нацыянальнага адзінства. Менавіта Малюта быў адным з апошніх, з кім сустракаўся Шарамет напярэдадні смерці.

Пра гэта, негатыўнае стаўленне марыупальцаў да Менскіх пагадненняў і не толькі – у «Размове Калінкінай».