Агляд падзеяў культуры Марціновіч: Беларускасць – тэма, якую трэба асэнсаваць


ВІКТАР МАРЦІНОВІЧ, ПІСЬМЕННІК:

«У Пружанах быў адзін хлопец, які не мог зразумець, навошта быць беларусам. Ён задаваў і задаваў гэтае пытанне, спачатку на сустрэчы, пасля падчас размовы. Ён казаў, што ўсе мы людзі свету, усе мы проста людзі – навошта нам быць беларусамі? Пасля 10 хвілінаў гутаркі з ім я зразумеў, што гэта мэтазгодна абмяркоўваць, што гэта тэма, якую трэба асэнсаваць».

Іншыя тэмы: У віцебскі тэатры «Лялька» завітаў прывід Белай Панны. У Вялікім тэатры оперы і балету ў Менску паказалі прэм’еру «Маленькага прынца» на музыку Глебава. У Мексіцы на Гэлаўін узгадваюць вобраз «Катрыны» Хасэ Гуадалюпэ Пасады.

Каментары