Марая Кэры: палюбоўнікі і спевы


Зараз пацікавіўся, і раптам высветліў, што спявачка Марая Кэры – хавае свой узрост. Ніхто не ведае, колькі ёй сапраўды гадоў. 45, 46, 47 ці нават, болей? Гэта пакуль не перашкаджае ёй быць па-ранейшаму папулярнай, і вось зараз мы паслухаем ейныя думкі – пра жыццё, пра каханне, ды пра вялікі сусветны канцэртавы тур з назваю «Усе гіты».

«Адзін з ліку маіх агентаў запытаўся: ці ведаеш рэпера YG? Я адказала: так. Бо чула ягоны спеў, які мне спадабаўся. І ў выніку мы сустрэліся, склалі новую песню і, нават, за дзень знялі кліп», – кажа спявачка.

«У тым кліпе ў мяне на сярэднім пальцы заручальны пярсцёнак? Ну, пакуль што гэта мая фантазія. Ведаеце, я спаліла старую вясельную сукенку, яна не была зашмат дарагой», – адзначае Марая Кэры.

Летась яна развялася з рэперам Нікам Кэнанам, які на 10 гадоў маладзейшы за яе. Яны жылі ў шлюбе каля 7 гадоў. Затым Марая планавала пабрацца новым шлюбам з аўстралійскім мільярдэрам, але ўвосень яны разбегліся. І, вось, толькі што ўсе даведаліся, што спявачка сустракаецца з харэографам Браянам Танакам. Яму ўсяго 33. Але кошт маёмасці Мараі – каля $ 500 млн.

«Так, я мушу сказаць, што Браян – мой новы хлопец. Я не люблю распавядаць пра сваё прыватнае жыццё. Але ў гэтым выпадку не трэба, каб панавалі плёткі. Ён таленавіты і натхняе мяне. Цяпер я распавяла вам усе сакрэты», – распавядае Марая Кэры.

Паводле яе, вельмі цяжка заставацца на грэбені хвалі ў сэнсе моды і актуальнасці спеваў, але спявачка спрабуе гэта рабіць:

«Музыка для мяне ўсё, галоўны сэнс у жыцці. Таму я вельмі ўдзячная людзям, якія дапамагаюць мне заставацца актуальнай і робяць шмат, каб мае спевы карысталіся попытам».

Глядзіце таксама:

Сяргей Філімонаў, belsat.eu