Мамы ў вялікім горадзе


«Вы тут усім перашкаджаеце» ці «давайце, я дапамагу Вам з вазочкам» – якое стаўленне сустракаюць маладыя мамы з дзеткамі ў горадзе? І які горад патрэбны мамам, каб гадаваць маладых грамадзянаў у грамадстве, а не ў чатырох сценах.Шукаем адказаў сярод маладых мамаў і дасведчаных спецыялістаў, глядзім гісторыю беларусак, якім не надта зручна жывецца ў сваім горадзе, і якія яго змяняюць. І шукаем ідэальнага месца, адпаведнага для малых і вялікіх беларусаў.