Мама, мама, што ён ад нас яшчэ хоча?


«Мне трэба было зрабіць яшчэ адзін крок, каб ступіць на эскалатар у метро, калі адбыўся выбух і хвілін праз 6-7 я выйшаў з падземкі. На вуліцы сядзела дзяўчына абсыпаная попелам. Яна тэлефанавала маці і казала, што жывая. Гэтая дзяўчына сказала такую фразу, якую я запомню на ўсё жыццё: «Мама, мама, што ён ад нас яшчэ хоча?». Гэтыя словы для мяне вельмі красамоўная рэакцыя чалавека, які не заангажаваны ў палітычную аналітыку. Пакуль не будзе адказаў на пытанні куды зніклі палітыкі ў канцы 90-х і адказаў на пытанні па выбуху ў метро, недавер будзе вісець у паветры і галовах беларусаў», – сказаў у эфіры праграмы «Гарачы каментар» літаратар Севярын Квяткоўскі і сведка той страшнай трагедыі пяцігадовай даўніны.

Больш у відэаматэрыяле!