Асабісты капітал Малако з-пад Берасця? Забудзьце!


Жыхары Берасцейшчыны працягваюць пратэставаць супраць будаўніцтва акумулятарнага заводу.

Сям’я спадарыні Антаніны валодае домам у вёсцы Булькава пад Берасцем амаль сто гадоў. Пенсіянерка жыве з продажу гародніны з уласнага гароду і малака ад сваіх чатырох коз. Арганічны прадукт набываюць па 4 рублі за літр.

Жанчына перажывае, што праз будаўніцтва акумулятарнага заводу «АйПаўэр» усяго ў кіламетры ад яе вёскі, яна згубіць асноўны даход.

«Я падпісалася супраць будаўніцтва, – кажа спадарыня Антаніна. – бо нам гэты завод не патрэбны. Будуць свінец выкідваць, а нам што? Лажыся і памірай?».

Яшчэ больш за 15 тысяч берасцейцаў гэтак жа, як і спадарыня Антаніна, пакінулі свае подпісы пад зваротам не будаваць завод пад Берасцем. Жыхароў абласнога цэнтру турбуе верагоднасць шкоднага ўплыву такога заводу на здароўе людзей.

Як будаўніцтва шкоднай прамысловасці можа ўплываць на кошт жылля, што знаходзіцца побач, чым пагражае новы завод «АйПаўэр» экалогіі рэгіёна, глядзіце ў сюжэце праграмы «Асабісты капітал» (відэа вышэй).

А гэта – праграма «Асабісты капітал» цалкам:

Глядзі таксама
Каментары