Малады камуніст: Працоўныя абараняюць сёння не свае інтарэсы, а плазменныя тэлевізары


Якія перспектывы ў беларускіх левых? Гэтае пытанне актуалізуе надыходзячы 2017 год, калі споўніцца 100 год Кастрычніцкаму перавароту.

Сябра партыі «Справядлівы свет» (былыя апазіцыйныя камуністы) Павел Катаржэўскі кажа:

«Я лічу, што камуністы павінны 7 лістапада не да помніка Леніну хадзіць, а да помніка капіталізму. Мы павінны быць удзячныя капіталізму, што ў свой час ён развіў вытворчыя сілы, быў прагрэсіўны. Цяпер жа маюцца ўсе перадумовы пераходу да сацыялізму. Але нейкія субектыўныя чыннікі не выспелі і шэраг аб’ектыўных».

На каго могуць абаперціся сёння левыя сілы – моладзь, пралетарыят, інтэлігенцыя, каб пабудаваць гэты самы сацыялізм?

Пралетарыят – ужо не тая сіла, кажа малады камуніст: «Працоўныя абараняюць не свае класавыя інтарэсы, а свае плазменныя тэлевізары».

Так што рабіць у 2017 годзе – святкаваць 100-годдзе Кастрычніцкага перавароту або абвесціць яго годам антыкамунізму?

Падрабязней – у «Размове Мацкевіча».