Менск падкінуў бязвізавую свінню Крамлю?


Сёлета з бязвізавага ўезду скарысталіся 52 000 турыстаў з 68 краінаў свету. Найчасцей да нас ехалі з Нямеччыны, Польшчы, Італіі, ЗША і Вялікай Брытаніі. Між іншага, дзякуючы гэтаму пасажыраплынь нацыянальнага аэрапорту вырасла на траціну.

Паводле кіраўніка беларускага дыпведамства, неўзабаве працягласць бязвізу для замежнікаў можа вырасці з 5 да 30 дзён.

Што відавочна непакоіць Расею. Там нават гавораць пра ўсталяванне пунктаў пропуску на расейска-беларускай мяжы.

Паводле старшыні Беларускага дому ў Варшаве Алеся Зарэмбюка, Беларусь робіць маленькія крокі ў бок Еўропы, але «барацьба груповак унутры эліты ў Менску» запавольвае гэты працэс. «Акрамя таго, працягваецца гульня паміж Захадам і Усходам. Гэта ня робіць жыццё беларусаў лепшым», – кажа грамадскі актывіст у эфіры «Гарачы каментар».

Больш у відэаматэрыяле!

belsat.eu