Людзям не даюць прыватызаваць кватэры


У Берасці сотні людзей могуць аказацца на дварэ

У Берасці амаль 300 чалавек могуць застацца без даху над галавою. Прадпрыемства «Белтрубаправодстрой» будавала з 1994 да 2001 года жыллё для сваіх працаўнікоў, а за гэта паводле асобнай праграмы не сплочвала ў поўнай ступені падаткаў дзяржаве. Пры засяленні ў адзін з дамоў на вуліцы Машэнскага грамадзяне падпісалі дамову прыватнага жыллёвага фонду, зарэгістраванага як дзяржаўны жыллёвы фонд з пажыццёваю арэндаю кватэраў працоўнымі. У 2013 годзе менавіта гэта стала грунтам для высялення берасцейцаў з іхных уласных кватэраў без прадстаўлення жылля наўзамен.

Хацелі сына, дачакаліся шасцёх дачок

Бацькі Юлія і Леанід маюць ужо шасцёх дачок і чакаюць свайго першага сына. Яны выгадавалі такую чараду дзяўчат і не збіраюцца спыняцца, бо, на іхную думку, кожнае новае дзіця амалоджвае сям’ю і дае ёй новы подых. Але чаму шматдзетныя сем’і апошнім часам такая рэдкая з’ява? Пра гэта ў наступным рэпартажы.

Першыя кнігі для дзяцей са слабым зрокам

Каб дзеці са слабым зрокам былі больш самастойныя, недастаткова навучыць іх чытаць шрыфт Брайля. Яны мусяць навучыцца ўяўляць асяроддзе праз разуменне матэрыялу, да якога яны дакранаюцца. Дагэтуль у Беларусі такіх кніжак не рабілі, аднак апошнім часам з’явіліся новыя магчымасці.

Аўтызм, які лечыцца фотасесіяй

Незвычайны праект прэзентавала арганізацыя «Дзеці. Аўтызм. Бацькі». Гэта фотавыстава дзяцей з аўтызмам, дзе яны паказалі сябе ў прафесіях, да якіх маюць талент. Андрэй Драчук стварае малыя спектаклі са сваймі цацкамі ды тым самым паказвае бацькам сваё ўспрыманне навакольнага свету. Маці хлопчыка лічыць, што Андрэй у будучыні можа стаць рэжысёрам.