Свет Людзі могуць ажывіць Марс


Ці ёсць жыццё на Марсе? Навуцы гэта невядома. Але цяпер мы ведаем, куды з Марсу падзелася паветра.Спецыялісты агенцтва NASA апублікавалі вынікі новых даследаванняў рэштак марсіянскай атмасферы. Інфармацыю яны атрымалі з зонду Maven – амерыканскага спадарожніка, адпраўленага на арбіту Чырвонай планеты два гады таму. Паводле навукоўцаў, шчыльная атмасфера знікла з Марсу пад уздзеяннем плыні іанізаваных частак, якія бесперапынна выкідвае ва ўсіх кірунках Сонца. Гэтая з’ява вядомая як сонечны вецер.БРУС ДЖАКОСКІ, НАВУКОВЫ КІРАЎНІК ПРАЕКТУ «MAVEN»:«Прыблізна 3,7 млрд гадоў таму на Марсе, падобна, было багата вады і яна была актыўная. Таму вывіванне атмасферы сонечным ветрам адбывалася ў той жа перыяд. Вось калі фатоны скрайне ўльтрафіялетавай часткі спектру з сонечнага ветру былі найбольш інтэнсіўныя».З Зямлі сонечны вецер можна назіраць у выглядзе палярнага ззяння. А з Марсу ён кожную секунду здзьмухвае каля ста грамаў розных газаў.БРУС ДЖАКОСКІ, НАВУКОВЫ КІРАЎНІК ПРАЕКТУ «MAVEN»:«Сонечны вецер знёс з Марса ўсю атмасферу. Можна ўжыць такую аналогію: калі я выходжу з душу пад ветрык, то ваду з маіх валасоў проста выдзьмухвае. Праўда, апошнім часам гэта ўсё больш тэорыя, чымся практыка».Апублікаванае сёння адкрыццё прынцыпова важнае для планаў асваення і патэнцыйна магчымага тэрафармавання Марсу. Шчыльная атмасфера прынцыпова патрэбная для існавання вадкай вады, ды для адмовы людзей ад скафандраў. Калі ў далёкай будучыні зямляне-каланізатары будуць ствараць атмасферу штучна, папраўка на сонечны вецер ім вельмі прыдасца, у тым ліку каб абараніць прывезеныя расліны і жывёліны ад сонечнай радыяцыі. Сёння адразу некалькі краінаў і прыватных арганізацыяў распрацоўваюць пілатаваныя палёты на Марс. Было жыццё на Марсе ці не – калі гэтыя місіі будуць паспяховымі, яно там будзе.belsat.eu

Каментары