Гарачы каментар «Людзі лічаць мяне лідарам». Статкевіч пра план на 25 сакавіка


«Падрыхтоўку да акцыі 25-га рэальна вядзе толькі адна сілы – Беларускі нацыянальны кангрэс. Ён і будзе кіраваць шэсцем», – заяўляе ў эфіры «Белсату» Мікалай Статкевіч.

«Я падкрэсліваю, што бяру адказнасць за акцыю 25 сакавіка на сябе. Калі нехта думае, што сярод апазіцыянераў стаіць чарга ахвотных узяць адказнасць за акцыю, якія сварацца і не могуць дамовіцца – даруйце, гэта зусім не так. Ніхто такога жадання не выявіў», – кажа Мікалай Статкевіч.

Паводле Статкевіча, усе скандалы і спрэчкі апазіцыі вакол 25 сакавіка – «выдуманыя».

Глядзіце размову Валера Руселіка з Мікалаем Статкевічам у «Гарачым каментары»

Фота: Васіль Федосенка / Reuters / Forum

Каментары