Людзей хочуць пасяліць на могілках


У Гомлі плануецца вялікая будоўля на могілках

Гэтаю восенню жыхары Гомля даведаліся, што ў цэнтры гораду пабудуюць два 18-павярховыя дамы. Але месца аказалася вельмі спрэчным – тэрыторыя колішніх габрэйскіх могілак.

На тэрыторыі старога фальварку паўстае Парк мініяцюраў замкаў Вялікага Княства Літоўскага

На тэрыторыі старога фальварку Радзевічы будзе першы і пакуль што адзіны ў Беларусі Парк мініяцюраў замкаў Вялікага Княства Літоўскага. Госці маёнтку змогуць пабачыць паменшаныя ў некалькі разоў камяніцы, замкі ды бажніцы– усё ў тым выглядзе, які будынкі мелі пры ўзвядзенні. На думку арганізатараў, праект стаў сапраўды народным, бо сабраў вакол сабе шмат валанцёраў і неабыякавых людзей.

Беларус правёў паўгода ў экспедыцыі ў Антарктыдзе

Аляксей Захватаў правёў паўгода ў экспедыцыі на Антарктыду. Увесь гэты час на радзіме яго чакала сямʼя. Як гэта, быць адарваным ад свету, без інтэрнэту і мабільных тэлефонаў, не маючы магчымасці звязацца з роднымі? Якое гэта адчуванне, выконваць адказную працу перад сваёй краінаю? Асабістая гісторыя сапраўднага героя нашага часу.

Гонкі з сабакамі – спорт без дзяржаўнага падтрымання

Хаскі, якія часта ўдзельнічаюць у розных гонках. Такія спаборніцтвы могуць адбывацца як зімою, гэтак і летам. Пры гэтым людзі едуць на нартах, лыжах або ровары. На жаль, у нашай краіне ездавы спорт развіваецца вельмі павольна. Звязана гэта з тым, што афіцыйна ён не лічыцца спортам і, адпаведна, не мае дастатковага падтрымання з боку дзяржавы.