Лябедзька: Зняцце санкцый з рэжыму ўносіць сумятню ў галовы дэмакратаў


[vc_row][vc_column][vc_raw_html]JTNDaWZyYW1lJTIwd2lkdGglM0QlMjI1NjAlMjIlMjBoZWlnaHQlM0QlMjIzMTUlMjIlMjBzcmMlM0QlMjJodHRwcyUzQSUyRiUyRnd3dy55b3V0dWJlLmNvbSUyRmVtYmVkJTJGR3JldFdfTjY0enclMjIlMjBmcmFtZWJvcmRlciUzRCUyMjAlMjIlMjBhbGxvd2Z1bGxzY3JlZW4lM0UlM0MlMkZpZnJhbWUlM0U=[/vc_raw_html][vc_column_text]Заходнія санкцыі супраць рэжыму Лукашэнкі адмянілі – і грошы ў дзяржбюджэт Беларусі паліліся ракою. Штопраўда, прынамсі пакуль што, толькі ў выглядзе штрафаў. У Менску сёння адбыліся чарговыя суды над удзельнікамі акцыі пратэсту супраць міліцэйскага гвалту.Па Br 10,5 млн за сваё гарантаванае Канстытуцыяй права свабоднага выказвання мусіць сплаціць лідар Абʼяднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька і палкоўнік міліцыі ў адстаўцы Мікалай Казлоў. Яшчэ Br 4,2 млн штрафу наклалі на актывістку АГП Вольгу Маёраву. Жанчына трымала ў час акцыі плакат «Людзей есці нельга, а біць – можна?».Лідар Абʼяднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька заўважыў у «Гарачым каментары», што ў рашэнні Еўрапейскага Звязу ёсць як свае дадатныя, гэтак і адмоўныя бакі. «Я б сканцэнтраваўся на пазітыўным. Можа, гэта падштурхне беларусаў да адказнасці за сябе, сваю сямʼю і тое, што адбываецца ў нашай краіне. Можа, скончыцца спадзяванне, што прыйдзе нейкі чараўнік і вырашыць за нас нашыя клопаты».На думку Анатоля Лябедзькі, пастанова Еўразвязу пра зняцце санкцыяў падштурхоўвае калі не ўсіх, то частку прыхільнікаў пераменаў у Беларусі да яднання і выразнай фармулёўкі нацыянальных інтарэсаў Беларусі.Мінусы пастановы Еўразвязу праявяцца з часам, перакананы лідар АГП. «На мой погляд, для рашэння, якое прымалася, выбраны не найлепшы час. Гэта дэматывуе ўлады і ўносіць сумятню ў галовы прыхільнікаў еўрапейскіх каштоўнасцяў», – заўважыў старшыня АГП.Больш – у відэаматэрыяле.МЯ, belsat.eu