Лябедзька: Я за тое, каб кожны тыдзень у нейкім рэгіёне праходзіў «марш недармаедаў»


Лідар АГП распавёў, якім ён бачыць змаганне супраць дэкрэту аб дармаедах.

Абураныя беларусы ўжо паказалі сябе ў сталіцы і ўсіх абласных цэнтрах. А ў найбліжэйшую нядзелю плануюцца новыя маршы ў Віцебску, Берасці, Баранавічах. Людзі кажуць, што жадаюць працаваць ды каб іх выслухалі ўлады. Ганебны ж Дэкрэт N 3 павінен быць адменены.

У сталіцы марш абураных беларусаў сабраў тысячы чалавек. Ужо праз дзень усе абласныя цэнтры паказалі, што таксама маюць сваіх нязгодных. Найбольш актыўны аказаўся Гомель, дзе каля 3 тыс. жыхароў выйшлі на галоўную плошчу. Пратэст супраць дэкрэту стаўся падставаю казаць пра дрэнную эканамічную сітуацыю ў краіне ў цэлым ды выказвацца за адстаўку ўраду і кіраўніка краіны. Што да заклікаў, усе апазіцыйныя сілы выступаюць з іх падтрыманнем. Але ці ўсе змагаюцца разам і хто стаіць за арганізацыяй акцыяў? У «Гарачым каментары» – Анатоль Лябедзька, старшыня Абʼяднанай грамадзянскай партыі.

«Я за тое, каб кожны тыдзень у нейкім рэгіёне абавязкова праходзіла акцыя ў фармаце «марш недармаедаў». Што датычыць еднасці, то тут як раз даволі высокая еднасць, таму што мы бачым акцыі як вяршыню айсберга. Але да гэтага што было? Трэба ўзгадаць, што шмат якія арганізацыі і палітычныя структуры збіралі подпісы. Недзе там 75 тыс. подпісаў сабрана – гэта вялікі кавалак працы», – заявіў Анатоль Лябедзька.

Чытайце таксама: