Лябедзька: Трэба дапамагчы Лукашэнку прызнаць памылку наконт дэкрэту аб дармаедах


Улады хочуць грошай ды рассылаюць «лісты шчасця». А ў беларусаў накіпела і набалела.

Фаза размоваў па кухнях скончылася. Час на актыўныя крокі. Ужо 15 сакавіка – у Дзень Канстытуцыі – мае адбыцца вялікі марш «дармаедаў».

А тым часам ідзе збор подпісаў за тое, каб Аляксандр Лукашэнка адмяніў свой дэкрэт нумар тры. Ужо быў зварот да кіраўніка краіны ад апазіцыйнае кандыдаткі Ганны Канапацкай, цяпер шэраг арганізацыяў аб’ядноўваецца ў супольным пратэсце. Дэкрэт без разбору закранае самыя розныя групы насельніцтва, а перадусім парушае базавыя правы чалавека і Канстытуцыю. У «Гарачым каментары» – старшыня АГП Анатоль Лябедзька.

«Мы апелюем не толькі да ўладаў, але і проста да здаровага сэнсу. Прымаць вось такія падзаконныя акты, не пралічваючы іх эканамічную мэтазгоднасць, перспектыву – трэба прызнаць, што гэта была вялікая палітычная памылка. Мы ведаем, што Лукашэнка вельмі цяжка прызнае гэтыя памылкі. І тут трэба дапамагчы яму гэта зрабіць», – адзначыў у эфіры «Белсату» Анатоль Лябедзька.

Глядзіце таксама: