Гарачы каментар Лябедзька: Шэсце будзе, і мы спадзяемся на самаарганізацыю


Менгарвыканкам дазваляе святкаваць стагоддзе 100-годдзе БНР выключна з канцэртам і мітынгам каля Опернага тэатру. Шэсце, пра якое прасілі прадстаўнікі дэмакратычнай супольнасці ад сквера Янкі Купалы да Опернага тэатру, забаранілі.

Анатоль Лябедзька кажа, што перш за ўсё трэба вызначыцца з прыярытэтамі.

«Што датычыць заяўнікаў, арганізатараў мітынгу і канцэрту, мы прапаноўваем сканцэнтраваць увагу на тым, што здольнае забяспечыць адчуванне нацыянальнага свята. Ад самага пачатку трэба разумець той кампраміс, які быў дасягнуты. Калі мы праводзілі першыя перамовы, нам прапаноўвалі кампраміс – не звязваць шэсце і мерапрыемства каля Опернага. У гэты пакет уваходзіла і шыльда на Валадарскага і камень у парку Янкі Купалы», – распавядае Лябедзька.

Акрамя таго ўлады ўзялі на сябе выдаткі на бяспеку, чаго раней не было, дадае ён.

«Калі б мы не пагадзіліся на гэтыя ўмовы, не было б фізічна часу, каб дамовіцца па арганізацыі. Той, хто далёкі ад гэтага, той не разумее, якую колькасць пытанняў трэба вырашыць. А шэсце ўсё роўна будзе. У нас няма ніякіх магчымасцяў, каб тысяча, а можа дзясяткі тысяч людзей раптам узяць і даставіць да Опернага тэатру. Таму рух і шэсце ўсё роўна будуць. Тут пытанне, ці за гэта бяруць адказнасць арганізатары мерапрыемства, ці ўлады, ці самаарганізацыя людзей».

Больш глядзіце ў «Гарачым каментары».

Глядзі таксама
Каментары