Лябедзька: Лукашэнка пасяліўся паверхам вышэй Бога


«Спорту тут мала, палітыкі багата». Анатоль Лябедзька разважае ў эфіры пра чарговае пераабранне Аляксандра Лукашэнкі на пасаду кіраўніка Нацыянальнага алімпійскага камітэту.

«Не выключаю, што Лукашэнка выкарыстоўвае спорт, каб адцягваць увагу грамадзянаў ад надзённых праблемаў», – заяўляе ў эфіры старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі.

Аднак беларусы ўжо не вераць таму, што кажа кіраўнік краіны, лічыць Лябедзька.

«Раней Лукашэнка раней збіраў вялізныя аўдыторыі – людзі слухалі, рэагавалі, абмяркоўвалі, – кажа Лябедзька. – Цяпер усе рэфлексіі пра Лукашэнку бачныя ў сацыяльныя сетках. Гэта сарказм, кпіны, абсалютная адсутнасць даверу да таго, што кажа Лукашэнка. Адчуванне, што ён пасяліўся паверхам вышэй Бога – ён настолькі адарваўся ад беларускіх рэаліяў, што ўжо не бачыць той велічэзнай дыстанцыі, што ўтварылася паміж ім і народам, або, як ён кажа, «народцам».

Размову Сяргея Падсасоннага з Анатолем Лябедзькам глядзіце ў «Гарачым каментары».