Лунна і Лунна-Воля


На перадпраглядзе: Сілвія Сіднэй. Фота moviepilot.de

Даўняе-прадаўняе паселішча над самым Нёмнам з назваю Лунна стагоддзямі наўпрост было звязанае з Еўропаю праз порт у Караляўцы.

Калісьці тут была пераправа, цяпер мост на самай кароткай дарозе з Горадні да Ваўкавыску. Даўней мястэчка чамусьці мела дзве назвы, пра адную з якіх – Лунна-Воля – сёння амаль забыліся, толькі гісторыкі тлумачаць, як так сталася. Цікавінка: у Лунне ўпарадкавала старыя габрэйскія могілкі… нейкая нетутэйшая сіла.