«Лукашэнка яшчэ ў 1995 годзе сказаў, за што яго могуць праклясці»


Гарачая вясна – 2017 пачала павышаць тэмпературу яшчэ з сярэдзіны лютага разам з першымі акцыямі пратэсту супраць гэтак званага дэкрэту аб дармаедстве. Пры гэтым і ўлады, і апазіцыю знянацку заспелі найперш рэгіёны, дзе на вуліцы выходзіла людзей часам не менш, а то і больш, чымся ў сталіцы.

Геаграфія Маршаў недармаедаў ды абураных беларусаў ахапіла літаральна ўсю краіну, пры гэтым шмат у якіх гарадах масавыя выступы сталіся ці не першымі акцыямі пратэсту за апошнія дваццаць гадоў. І сапраўды народнымі, улічваючы склад іх удзельнікаў. Ці не таму Лукашэнка, які гэтак любіць паўтараць пра сваю «ненахіляльнасць», пайшоў на беспрэцэдэнтны крок, прыпыніўшы дзеянне скандальнага дэкрэту да наступнага года?

Падчас апошніх пратэстаў бяссменны кіраўнік краіны ўпершыню ўбачыў на вуліцах пераважна тых, хто галасаваў за яго. Рэжысёр Алег Дашкевіч у студыі тэледыскусіі «Два на два» ўзгадвае, што яшчэ пасля рэферэндуму 1995 года Аляксандр Лукашэнка адказаў на пытанне журналістаў, за што яго могуць праклясці.

Глядзіце поўнае выданне праграмы (відэа вышэй), у якім удзельнічае таксама журналіст Зміцер Галко.