Лукашэнка ўзяўся за медыцыну


Карупцыя, хамства і чэргі – гэтыя заганы сёння апанавалі медыцыну і пра іх загаварыў Аляксандр Лукашэнка. Чыноўнікам аховы здароўя загадана як мага хутчэй разабрацца і палепшыць сітуацыю ў медычнай галіне. Пра гэта ў «Гарачым каментары».

Вось толькі часу, за які павінна быць выканана распараджэнне кіраўніка краіны не так і шмат: да канца гэтага году. Праўда, узнікае пытанне, куды ж Аляксандр Лукашэнка глядзеў усе 24 гады свайго кіравання. І ці можна спадзявацца, што ў медыцыне стане лепш. Пра гэта ў гарачым каментары разважае палітык Сяргей Скрабец.

Аляксандр Лукашэнка сам адзначыў, што след карупццыі вядзе на самы верх. Таму, як у старым жарце пракурораў, галоўнае ў працэсе следства не выйсці супраць саміх сябе. Таму і ў нашым выпадку мы бачым нейкія рухі, якія скіраваныя супраць карупцыі, але насамрэч сітуацыя каардынальна ен мяняецца. Наадварот, карупцыі стала яшчэ больш, – таму лепей у гэтай галіне не стане, перакананы Сяргей Скрабец