Размова дня «Лукашэнка не вытрывае «зорнасці» Папы». Тэолаг пра тое, чаму Францыск да нас не прыедзе


Тысячы беларусаў збіраюцца ў Вільню на сустрэчу з Папам Рымскім, як наведае Літву 22–23 верасня. Але ж калі Папа прыедзе ў Беларусь?

Тэолаг Наталля Васілевіч лічыць, што пакуль такі прыезд малаімаверны. Паводле яе словаў, Папа Рымскі наведвае і дыктатарскія краіны, але патрэбна забяспечыць, каб візітаванне адпавядала аўтарытэту Папы.

А Лукашэнка не можа прыняць, «калі Папа будзе зоркай, а ён – у цені». Вось бульбу пакапаць разам – іншая справа.

Падрабязней пра канфесійнае-палітычнае закуліссе, у тым ліку пра перспектывы ўкраінскай праваслаўнай аўтакефаліі – у «Размове дня» Святланы Калінкінай з Наталляй Васілевіч.

Фота анонсу – Fabio Frustaci / EIDON / MAXPPP

Глядзі таксама
Каментары