«Лукашэнка не паехаў у Брусель праз ціхі ціск Масквы», – Усаў


Аляксандр Лукашэнка не паехаў на саміт «Усходняга партнёрства» ў Брусель праз ціск Масквы. Такое меркавання ў «Гарачым каментары» выказаў палітолаг Павел Усаў.

«Прычына, чаму Лукашэнка не паехаў у Брусель – ціхі ціск Масквы. Напэўна, словы Крамля пра нежаданне, каб Лукашэнка ехаў на саміт, былі перададзеныя праз Макея падчас апошняй сустрэчы ў Маскве паміж кіраўнікамі МЗС», – адзначыў эксперт.

Паводле Усава, ЕЗ хоча мець добрыя адносіны з беларускім аўтарытарным рэжымам, таму сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі адыходзіць на другі план. У сваю чаргу беларускае кіраўніцтва будзе заўсёды прытрымлівацца інтарэсаў Расеі ў сваіх стасунках з Еўразвязам.

Цалкам размова – ў відэа.

 

ІІ, belsat.eu. Фота – ТАСС