Лукашэнка можа паехаць у Еўразвяз з візітам


[vc_row][vc_column][vc_raw_html]JTNDaWZyYW1lJTIwd2lkdGglM0QlMjI0ODAlMjIlMjBoZWlnaHQlM0QlMjIyNzAlMjIlMjBzcmMlM0QlMjJodHRwcyUzQSUyRiUyRnd3dy55b3V0dWJlLmNvbSUyRmVtYmVkJTJGUjRteHdaa1c2M2slMjIlMjBmcmFtZWJvcmRlciUzRCUyMjAlMjIlMjBhbGxvd2Z1bGxzY3JlZW4lM0UlM0MlMkZpZnJhbWUlM0U=[/vc_raw_html][vc_column_text]Пасля адмены санкцыяў кіраўнік Беларусі можа захацець выправіцца з візітам у краіны Еўразвязу. Якая краіна можа стаць першай? Віталь Рымашэўскі робіць прагноз, што гэта можа быць Германія.Чаму Еўразвяз адмяніў візавыя санкцыі датычна беларускіх чыноўнікаў, хаця сітуацыя з правамі чалавека ў нашай краіне істотна не змянілася? «Геапалітыка пераважыла каштоўнасны падыход», – кажа Віталь Рымашэўскі, сустаршыня аргкамітэту па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя», які быў сярод тых апазіцыйных палітыкаў, якія заклікалі Захад захаваць дзеянне санкцыяў. У прыватнасці, па словах Рымашэўскага, была адзначана пазіцыя афіцыйнага Менску па ўкраінскім пытанні.Чаму апазіцыі не ўдалося пераканаць палітыкаў Еўразвязу? Што тыя кажуць у перамовах за зачыненымі дзвярыма? Чаго чакаюць ад сёлетніх парламенцкіх выбараў і на які эфект ад верагодных абумоўленых крэдытаў спадзяюцца?Падрабязней – у відэаматэрыяле вышэй.