Лукашэнка кажа: рэформаў не будзе. А яны ідуць!


Беларусь ужо ўсутыч наблізілася да таго, каб увайсці ў 30-ку краін з найлепшымі ў свеце ўмовамі для бізнесу і адным толькі ўціраннем акуляраў гэтага дамагчыся было немагчыма. Дык што ж адбываецца насамрэч?

Якія рынкавыя рэформы зазнала Беларусь за часы незалежнасці, якіх крокаў можна чакаць ад новага ўраду і як яны паўплываюць на айчынную эканоміку і наша з вамі жыццё? Глядзіце праграму «Давайце разбірацца».