Размова дня Лукашэнка і Парашэнка сустракаліся ў ААЭ, каб іх не «праслухоўвалі»?


Не анансаваная загадзя сустрэча прэзідэнтаў Украіны і Беларусі ў чацвер у ААЭ невыпадковая, мяркуе юрыст Алег Волчак.

Аляксандр Лукашэнка і Пётр Парашэнка, на ягоную думку, апрача эканамічных праектаў і падрыхтоўкі да саміту «Усходняга партнёрства», маглі абмяркоўваць верагоднасць, ці засталіся ў Беларусі пасля вучэнняў «Захад-2017» расейскія войскі, і пытанні асабістай бяспекі.Бо ў тым самым Менску, кажа Волчак, «тэрыторыя пад кантролем і праслухоўваннем».

Глядзіце ў поўным выданні перадачы «Размова дня» з Усеваладам Сцебуракам падрабязней пра гэта і таксама пра:

  • ідэю паставіць помнік загінулым падчас службы арміі
  • як запабегчы трагедыям з дзецьмі на будпляцоўках
  • пра магчымасць пакарання прыхільніка ДНР шансанье Каліны, які скардзіцца Лукашэнку, што яму не даюць ладзіць канцэрты ў Беларусі

Каментары